ОНТ Онлайн-вещание
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники viber facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
Поиск
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости общества
09.07.2022, 21:52 Обновлено: 17.09.2025, 00:19

Лукашэнка: ганарымся сваёй зямлёй і не адмовімся ад яе ні пры якіх абставінах

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашенка 9 ліпеня заявiў на свяце «Купалле. Александрыя збірае сяброў», што беларусы ганарацца сваёй зямлёй і ні пры якіх абставінах не адмовяцца ад яе. Словы беларускага лiдэра перадае БЕЛТА.

«Кожны, хто хоць раз пабываў у нашай краіне, пазнаёміўся з людзьмі, дакладна ведае: мы, беларусы, мудрыя, годныя і вольныя людзі. Мы шануем сваіх продкаў, добра ведаем сваіх герояў. З адкрытай душой сустракаем тых, хто прыйшоў з мірам. Заўсёды гатовыя падзяліцца кавалкам хлеба і даць прытулак тым, хто страціў усё. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй. І ні пры якіх абставінах не адмовімся ад гэтай зямлі. Але мы ніколі не дазволім дыктаваць нам, як жыць і што рабіць. Я добра ведаю: сапраўдны беларус – той, хто мае тут дом і заўжды будзе яго абараняць. Калі спатрэбіцца, то і са зброяй у руках. Таму што гэты дом у нас – адзіны. Мы адказныя за яго. І перад тымі, хто быў на гэтай зямлі да нас, і перад тымі, хто прыйдзе пасля нас. Нездарма казалі нашы продкі: "Свая хатка – родная матка, а чужая – мачаха», – сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка асоба адзначыў, что ён вельмі рады вітаць ўсё больш і больш гасцей на гэтым свяце.

«Па-першае, сапраўдных беларусаў – разумных, добрых, сумленных, якія разам, як у нас кажуць, талакой, могуць і працаваць, і святкаваць. Па-другое, шчырых сяброў, што цікавяцца нашай найбагацейшай народнай культурай», – сказаў беларускi лiдэр.


«Але, каб яе зразумець, гэту культуру, трэба разам з намі дакрануцца да старажытных беларускіх традыцый, убачыць прыгажосць купальскай ночы, надыхацца водарам квітнеючых летніх палёў», – падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: БЕЛТА

Теги

Новости Могилевской области Политика Праздники Президент Фестиваль
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • Обратная связь
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение прямой рекламы на телеканале ОНТ
  • Размещение рекламной информации на сайте ONT.BY и на цифровых платформах телеканала
  • Информационное партнёрство со СМИ, пресс-служба
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия) , 290-66-72 
(приемная), 322-53-61 (пресс-служба), 
322-53-61 (дирекция продаж и маркетинга)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга), 
press@ont.by (пресс-служба)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники viber facebook music.yandex