21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы
Сёння краіна адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Для беларусаў матчына слова – важная скарбнiца культурнага кода нацыі і патрыятычнага выхавання.
І справа не толькі ў камунікацыі. Мова застаецца сімвалам нацыянальнай самасвядомасці, падмуркам ідэнтыфікацыі і гістарычнай памяці. Слова перадаецца праз пакаленні і пастаянна развіваецца. 40% устаноў адукацыі вядуць навучанне на беларускай мове. А ў школах, дзе асноўная мова – руская, ствараюць спецыяльныя беларускамоўныя класы.
Галоўная мэта Міжнароднага дня роднай мовы – захаванне культурнай разнастайнасці ў свеце, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна размаўляць на роднай мове.