Онлайн-вещание
ОНТ
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости погоды
21.02.2020, 21:17 Обновлено: 06.09.2025, 13:30

Як у красавіку: прагноз надвор’я на 22 i 23 лютага

У гэта складана паверыць, але надвор'е на гэтым тыдні, як у красавіку!  22 лютага ноччу надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Днём адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту з Балтыйскага мора, следам за якім будзе паступаць больш вільготная, няўстойлівая паветраная маса. Яна хоць і працягне падаграваць атмасферу, але прынясе ападкі. 


У суботу воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём па паўночна-заходняй палове пройдуць дождж і мокры снег. Вільготнасць да 90% стане прычынай слабога туману і галалёду. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні.  Ноччу слабы да ўмеранага, днём моцны парывісты.

Да 8 раніцы тэмпература паветра – ад 0°C ва ўсходніх і цэнтральных раёнах да +2°C па паўднёвым захадзе. У сярэдзіне дня стане яшчэ цяплей, і слупкі тэрмометраў пакажуць ужо ад +4°C на паўночным усходзе да +6°C на паўднёвай палове краіны, месцамі да +9°C. Да вечара тэмпература паветра крыху панізіцца, але па-ранейшаму цёпла: ад +2°C па ўсходзе да +5°C па паўднёвым захадзе. 

23 лютага надвор'е будзе адпавядаць святу. Больш суровае. Воблачна з праясненнямі. Часам мокры снег і дождж, якія будуць суправаджацца моцным заходнім парывістым ветрам. Тэмпература паветра ноччу 0…+5°C, днём +2…+8°C. Такое надвор'е захаваецца ў пачатку наступнага тыдня. Вось такая еўразіма!

Теги

Новости Беларуси Новости Минска Новости погоды

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Подробнее
Принять
Отклонить
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • Обратная связь
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение рекламы на телеканале ОНТ
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия), 
290-66-72 (приемная)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex