21.02.2019, 16:03
Обновлено: 29.07.2025, 15:09
Беларусь і Кітай вядуць перамовы па сумеснай вытворчасці электрамабіляў
Перспектыўны праект можа быць рэалізаваны на заводзе «БелДжы» пад Барысавам.
Мінпрам па-ранейшаму робіць стаўку на прамысловую кааперацыю. У дадзены момант прапрацоўваюцца варыянты выхаду на рынак Афрыкі. Напрыклад, у нашых машынах зацікаўлены Судан. Там з'явіцца сумеснае прадпрыемства па зборцы беларускіх трактароў і камбайнаў. Наладзіць вытворчасць спецыялісты павінны да канца гэтага года. Акрамя гэтага, пашырыцца супрацоўніцтва з нашым традыцыйным партнёрам – Расіяй.
Між тым, прадукцыя прадпрыемстваў галіны пашырае экспартную геаграфію. Так, у мінулым годзе нашу тэхніку прадавалі ў 117 краінах. 19 з іх — для нас новыя.