Онлайн-вещание
ОНТ
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости культуры
21.02.2020, 19:49 Обновлено: 12.09.2025, 02:10

Лiда афіцыйна стала культурнай сталіцай Беларусі

У Беларусі новая культурная сталіца! Сёння Лідзе ўручаны статусныя сімвалы – сертыфікат і крыштальны знак. Цырымонія інаўгурацыі адбылася на галоўнай арт-пляцоўцы «горада з дзявочай постаццю». Як вытанчана! У Палацы культуры паказалі ўсё, чым слаўна гістарычнае места паміж Гроднам і Мінскам. 


У народзе кажуць, што сустракаюць па адзенні. Ужо сталічныя майстрыхі ткуць сіняе палатно для спадніцы ў так званым «Лідскім строі». Скажаце, няма такога сярод традыцыйных? Сто гадоў таму тутэйшыя модніцы ўсё ж адрозніваліся ад навагрудскіх. 

Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта апранаюць артыстаў «народных» і «заслужаных» калектываў Панямоння. Спяваць і граць вучаць у музычным каледжы. З кім выкладчыкі дарма часу не марнавалі? Да прыкладу, лідар этна-гурта «Троіца» Іван Кірчук.  

Музыка, застылая ў камяні… Сярэднявечная цытадэль, Фарны касцёл і царква Усіх Святых, помнік вялікаму князю Гедзіміну. Лепшы фон для сэлфі. Выявы «візітных картак» разляцяцца па свеце. 20 тысяч канвертаў з маркай. Памятнае гашэнне сёння.  

Тракай і Ліда у́ гэтым годзе не проста гарады-пабрацімы – сталіцы сваіх краін, культурныя! Сёння гасцей запрасілі на інтэрактыўны праменад па Віленскай вуліцы. Дзіцячыя школы мастацтваў, бібліятэкі, музеі, традыцыйнае і сучаснае – чым багатыя, тым і дзеляцца. 

Лідчына звязана з усімі культурнымі сталіцамі Беларусі. Ужо 11 год. Сімвал акцыі традыцыйна вырабляюць майстры самага знакамітага айчыннага шклозавода. Сёння на «зямлі пад крышталёвымі крыламі» – новая кропка. 

Гарады, як людзі: ёсць свой твар, свая мода і стыль. Сёмае стагоддзе «Лідскі строй» фарміруецца вакол замку – першага каменнага ў Беларусі. Грацыёзны, пазнавальны сілуэт – адзін з элементаў эмблемы 11-й культурнай сталіцы Беларусі. Статусны знак таксама ўключае герб «горада з дзявочай постаццю» і выяву рушніка з непаўторным узорам. Такая повязь часоў. 

Авторы

Александр Матяс

Теги

Культура Новости Гродненской области Творчество и искусство

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Подробнее
Принять
Отклонить
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • Обратная связь
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение прямой рекламы на телеканале ОНТ
  • Размещение рекламной информации на сайте ONT.BY и на цифровых платформах телеканала
  • Информационное партнёрство со СМИ, пресс-служба
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия) , 290-66-72 
(приемная), 322-53-61 (пресс-служба), 
322-53-61 (дирекция продаж и маркетинга)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга), 
press@ont.by (пресс-служба)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex