ОНТ Онлайн-вещание
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники viber facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
Поиск
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости культуры
23.02.2019, 22:24 Обновлено: 22.07.2025, 23:24

«Бітлз па-беларуску»: хіты легендарнага брытанскага гурта загучалі на матчынай мове!

Зараз паразмаўляем па-беларуску – увесь гэты тыдзень быу прысвечаны Дню роднай мовы. Усё часцей мы сустракаем яе у транспарце, на вуліцы. Аматары нават пачалі перакладаць сусветна вядомыя хіты!

Музыкант, спявак, вядучы, а яшчэ аматар роднай мовы Мікіта Найдзёнаў аднойчы выступіў у «Бітлз-фэсце». З таго часу Beatles – яго любоў. Вось ужо дзесяць год.

Каб беларусы не толькі адчулі энергетыку Beatles, але і зразумелі, пра што іх песні (і, магчыма, палюбілі бітлоў гэтак жа, як і сам), Мікіта пераклаў адразу 16 бітлоўскіх кампазіцый. Каб ужо на канцэрт хапіла!

Хоць песні Beatles і раней перекладалі на родную мову, такога масштабнага праекту «Бітлз па-беларуску» у нашай краіне ніколі не было.

Як і Beatles, яго гурт «Хурма» таксама распаўся. Але, як і «бітлы», Мікіта музыцы не здрадзіў.

Для гэтых людзей матчына мова – тая, на якой яны размаўляюць часцей за раз на год. Мікіта спадзяецца: настане час, і беларускія песні стануць такімі ж знакамітымі, як і бітлоўскія.

Сёння ў гэтым клубе не толькі слухаюць легендарныя песні, але і самі спяваюць. А як інакш? Песні на роднай мове яднаюць! Насамрэч, «Бітлз па-беларуску» атрымаўся вельмі шчырым і надзвычай мілагучным.

Теги

Музыка Новости Минска
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • Обратная связь
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение прямой рекламы на телеканале ОНТ
  • Размещение рекламной информации на сайте ONT.BY и на цифровых платформах телеканала
  • Информационное партнёрство со СМИ, пресс-служба
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия) , 290-66-72 
(приемная), 322-53-61 (пресс-служба), 
322-53-61 (дирекция продаж и маркетинга)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга), 
press@ont.by (пресс-служба)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники viber facebook music.yandex