ОНТ Онлайн-вещание
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники viber facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
Поиск
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости культуры
21.02.2019, 22:09 Обновлено: 26.06.2025, 06:07

Беларусь разам з усім светам адзначае Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца сёння па ўсім свеце. Заснаваны ЮНЭСКА 10 гадоў таму, ён скіраваны на тое, каб абараняць моўную і культурную разнастайнасць. Пра сваё найдаражэйшае багацце не забываюць і ў Беларусі.

«На ёй проста гаварыць пра самае важнае і дарагое», – так адказвае на беларускай мове выкладчык з Кітая Чжан Хуньшань. Пакуль з кітайскім акцэнтам, але па-нашаму прызнаецца: вучыць некаторыя словы вельмі складана. І няхай вымаўленне не ідэальнае, усе правілы ўжо засвоены выдатна. Параўнанне беларускіх і кітайскіх традыцый стала тэмай абароненай дысертацыі.

Чжан Хуньшань, выкладчык філалагічнага факультэта БДУ: «Пяты  год я вывучаю беларускую мову, таму што гэта мова вельмі цікавая. Я лічу беларускую мову прыгожай».

Любоўю да беларускай мовы выкладчык захапляе і сваіх вучняў. Яшчэ паўгады таму Цянь Хуэй толькі марыў пераехаць у Беларусь. Сёння размаўляе на мове амаль гэтак жа свабодна, як на роднай.

Цянь Хуэй, студэнт філалагічнага факультэта БДУ: «Мова народа – гэта не толькі словы, але і яго культура, гісторыя, лёс, нават яго мысленне. Яшчэ ў школе я цікавіўся вывучэннем моў свету».

Сяброўкі Саша і Мілана толькі мараць стаць настаўніцамі, а пакуль самі пад дыктоўку старанна выводзяць радкі з твораў Якуба Коласа. Не зрабіць ніводнай памылкі – вядома! Вызначыць адкуль урывак – таксама лёгка! Дзяўчыны ўпэўнены: выкладаць у школе будуць толькі на роднай мове. 

Мілана Міхалюк, студэнтка Мінскага педагагічнага каледжа: «Я лічу, што беларуская мова – гэта вельмі прэстыжна. Меладычная яна. Мае будучыя вучні павінны ведаць нашу мову, бо мы беларусы». 

Аляксандра Абук, студэнтка Мінскага педагагічнага каледжу: «На ёй вельмі добра размаўляць, і моладзь размаўляе на беларускай мове не толькі ў Дзень роднай мовы, але і ў іншы час».

У гэтым куточку сталіцы час за прыемнымі працэдурамі пралятае пад мілагучную гутарку. Амаль усе супрацоўнікі тут размаўляюць на мове Коласа і Купалы. Асноўны кліент – беларускамоўны.

Святлана Жукава, дырэктар салона прыгажосці: «Многа людзей саромяцца размаўляць па-беларуску таму, што ў іх недасканалая мова. Калі яны ведаюць, што тут да гэтага добра ставяцца, што тут іх заўжды падтрымаюць, то ім таксама прыемна тут пачынаць. Крышачку няхай бэкаць-мэкаць, але паступова сваю гаворку паляпшаць».

Каб весялей было ўдасканальваць маўленне – святочныя зніжкі. Сёння на чыгуначным вакзале Мінска на мове не толькі аб’яўлялі пасадку на цягнікі, але яшчэ чыталі вершы і нават спявалі. 

Знакамітыя пісьменнікі, кампазітары і выканаўцы здзейснілі сапраўдны моўны флэшмоб. Спачатку гэта збянтэжыла пасажыраў, але праз некалькі хвілін з’явілася пэўная цікавасць да роднага слова. 

Мікола Мятліцкі, паэт: «Прыйшлі на вакзал без чамаданаў, але з поўнымі сэрцамі, з багажом духоўным. Мы тут жадаем кожнаму, хто едзе ў свой край родны, шчаслівай дарогі, каб родныя мясціны сустракалі цяплом, святлом і радасцю».  

Па апошніх дадзеных кожны пяты беларус лічыць неабходным пашырэнне ўжывання мовы. Нават акадэмікі сцвярджаюць: яна настолькі самадастатковая, што можа задаволіць патрэбы ва ўсіх сферах.

Аляксандр Лукашанец, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: «Ужо адбыліся істотныя зрухі ў грамадскай свядомасці. Значная частка нашага грамадства, у тым ліку маладое, адукаванае, крэатыўнае пакаленне, адчувае і разумее значэнне беларускай мовы для захавання нацыянальнай адметнасці, дазваляе сябе камфортна адчуваць дастойным грамадзянінам сваёй краіны».

Прыемны сюрпрыз падрыхтавалі беларусам і супрацоўнікі пошты. Сёння ўсе наведнікі маглі набыць арыгінальныя паштоўкі. Віншавальныя карткі можна было падпісаць і адправіць у любую кропку нашай краіны бескаштоўна. Галоўнае – каб цёплыя словы блізкім былі на роднай мове. Як вядома, мова жыве, пакуль на ёй гавораць. Варта толькі адважыцца. Паспрабуем разам?

Теги

Беларусь-Китай Литература Новости образования Театр

Еще по теме

21.02.2019
Незвычанае віншаванне з Днём роднай мовы падрыхтавалі супрацоўнікі тэатра оперы і балета (ВІДЭА)
21.02.2019
Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ва ўсім свеце
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • Обратная связь
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение прямой рекламы на телеканале ОНТ
  • Размещение рекламной информации на сайте ONT.BY и на цифровых платформах телеканала
  • Информационное партнёрство со СМИ, пресс-служба
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия) , 290-66-72 
(приемная), 322-53-61 (пресс-служба), 
322-53-61 (дирекция продаж и маркетинга)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга), 
press@ont.by (пресс-служба)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники viber facebook music.yandex