21.02.2020, 12:01
Обновлено: 11.09.2025, 07:30
На трасе ў ЗША выбухнуў бензавоз з рэактыўным палівам
Цыстэрна перакулілася на аўтамабільнай развязцы ў штаце Індыяна.
У выніку ДТЗ адбыўся моцны выбух. Паводле відавочцаў, паліва лілося з трасы. Патушыць агонь пажарныя здолелі толькі праз 40 хвілін пасля выбуху.
За рулём бензавозу знаходзіўся 59-гадовы мужчына. Кіроўца самастойна выбраўся з агню, ён шпіталізаваны ў крытычным стане.