Напрыканцы лютага ў В'етнаме мае адбыцца чарговая сустрэча прэзідэнта ЗША і лідара Паўночнай Карэі. Гэтая падзея ўжо пачала задаваць трэнды ў жыцці мясцовых жыхароў.
Напрыклад, адзін з цырульнікаў прапанаваў усім жадаючым бясплатна зрабіць прычоску ў стылі Трампа або Кім Чон Ына. Большай папулярнасцю пакуль карыстаецца варыянт лідара КНДР, аднак былі і тыя, хто адважыўся перафарбаваць свае валасы з чорнага колеру ў белы і «закасіць» пад Трампа. Агулам паслугай шчодрага цырульніка скарысталіся ўжо больш за дзесяць чалавек.
Подписывайтесь на нас в Telegram