З нагоды Дня роднай мовы пройдзе рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове

Дыктоўка пройдзе на некалькіх анлайн-платформах, а таксама на канале «Культура» Беларускага радыё

Прыгожая, мілагучная, блізкая сэрцу. У гонар Дня роднай мовы Інстытут мовазнаўства сёння праводзіць рэспубліканскую дыктоўку. Выдатная магчымасць для кожнага не толькі праверыць веды, але і дакрануцца да нацыянальнай культуры.

Тэкст дасканала рыхтуюць да іспытаў. Потым трэба выразна і зразумела перадаць голасам яго сэнс аб прыгажосці Беларусі для тысяч слухачоў. Дыктоўка пройдзе на некалькіх анлайн-платформах, а таксама на канале «Культура» Беларускага радыё. З кожным годам колькасць удзельнікаў павялічваецца.

Вераніка Мандзік, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа: «Паколькі стрэсавы момант, звязаны з адзнакамі, здымаецца, для дзяцей гэта мерапрыемсва больш вольнае. Менавіта з гадзіны да дзвюх у многіх сапраўды абедзенны переапынак, хто працуе, і ён зможа яго правесці ў Міжнародны дзень роднай мовы цікава, з карысцю для сэрца і душы».

Ігар Капылоў, дырэктар філіяла Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа: «Прыняць удзел можа кожны, і я хачу з прыемнасцю адзначыць, што сотні чалавек зарэгістраваліся і з ЗША, і з Германіі, Польшчы, Літвы, Чэхіі і іншых краін, людзі рознага ўзросту, розных прафесій. Я працую са студэнтамі пры Акадэміі кіравання і быў прыемна здзіўлены, што маладыя людзі чытаюць беларускую літаратуру».

Тыдзень беларускай мовы, які зараз праходзіць у краіне, прадугледжвае яшчэ шмат мерапрыемстваў. Пройдуць круглыя сталы, інтэрактыўныя заняткі і іншыя культурна-асветніцкія падзеі.

Дарэчы, з нагоды Дня роднай мовы сёння ўвесь эфір тэлеканала АНТ будзе гучаць па-беларуску! 

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Беларусь