З «Добрым сэрцам» – моладзь Беларусі дапамагае медыкам. У гэты раз падзяку за самаадданую працу ў нялёгкі час накіравалі супрацоўнікам другой Цэнтральнай паліклінікі Фрунзенскага раёна.
Але выказалі павагу валанцёры не толькі на словах – дактарам перадалі тое, што больш за ўсё патрэбна ў штодзённай працы – сто літраў антысэптыка. У далейшым дапамогу размяркуюць сярод тых, каму яна неабходна.
Рэспубліканскі дабрачынны марафон працягваецца па ўсёй краіне. Актывісты таксама дапамагаюць пажылым людзям, каб у тых не было патрэбы лішні раз выходзіць з дома і рызыкаваць здароўем, моладзь набывае для іх прадукты, лякарствы і дастаўляе медыцынскія рэцэпты.
Подписывайтесь на нас в Telegram