Юбилей великого учёного: доктору Мальдису - 85!

Этот Год науки можно назвать ещё и годом Адама Мальдиса. Учёному с мировым именем сегодня 85! Свой юбилей профессор отмечает в трудах. От торжественных поздравлений кавалер Ордена Франциска Скорины отказался. Александр Матяс сумел встретился и пообщаться со знаменитым белорусистом.

Этот Год науки можно назвать ещё и годом Адама Мальдиса. Учёному с мировым именем сегодня 85! Свой юбилей профессор отмечает в трудах. От торжественных поздравлений кавалер Ордена Франциска Скорины отказался. Александр Матяс сумел встретился и пообщаться со  знаменитым белорусистом.  

Адам Іосіфавіч, са святам!

– Дзякуй!

Адчуваеце лічбу  85? 

– Адчуваю, што трэба спяшацца, таму што недапісана вельмі многа. Я цяпер сяджу над кніжкай пра Вайніловіча, вось-вось ён ужо ўвойдзе ў лік блаславёных. А хто ж гэта быў?.. Чаму гэты пан, які пад Капылём меў цэлы маёнтак Савічы, раптам яго кананізуюць?

Вы адкрылі беларусам «Полацкі сшытак» ці «Астрамечаўскі рукапіс», выявілі лібрэта оперы «Агатка» Мацея Радзівіла, паэму «Над Іслаччу» Вінцэнта Дуніна-Марцінцевіча… Зараз, што шукаеце?

– Што я шукаю?.. Дай Бог, тое выкарыстаць, што ўжо знодзена. Я б зараз з задавальненнем зноў паехаў бы ў Вільнюс, у Кракаў і ў Прагу, канешне. Там, дзе Скарына. Значыць, я ведаю дакладна, дзе ён можа быць пахаваны: ёсць на поўдні Чэхіі адзін такі маленькі гарадок.

У гэтым годзе Вы ўвайшлі ў склад новай камісіі пры Савеце міністраў па вяртанню гістарачных каштоўнасцяў у Беларусь. У нас жа няма закона аб рэстытуцыі?

– Дык, даўно пара, каб такі закон быў. Матэрыялы Нямцэвіча са Скокаў (каля Брэста), матэрыялы Агінскага. Яны былі вывезены на часовае захаванне. Публікацыя на сённяшні дзень, гэта самае галоўнае. 

Зараз у Беларусь са Швейцарыі прывезены прах Магдалены Радзівіл. На Ваш погляд, дзе месца княгіні?

– Яна, хутчэй, у Мінску павінна быць пахавана. Чаму я так думаю? Па той простай прычыне, што яна з Нясвіжам ваявала. Яна ж гаварыла па-беларуску, уводзіла беларускія школы ў сваіх маёнтках. І яе ў Нясвіжы называлі «хлопаманка». Чырвоны касцёл становіцца пантэонам цяпер. І, хай бы, ён быў пантэонам.

Здароўя!

– Дзякуй! 

Подписывайтесь на нас в Telegram

Корреспонденты:
Александр Матяс
География:
Новости Минска