Менавіта ў Iванава, цi як кажуць мясцовые жыхары – Янава – праходзiць 25-е, юбiлейнае свята.

Менавіта ў Iванава, цi як кажуць мясцовые жыхары – Янава – праходзiць 25-е, юбiлейнае свята. 

Віншаванні з гэтай нагоды суайчыннікам направіў Аляксандр Лукашэнка.

Гэта свята – знакавая падзея ў культурным жыцці краіны, сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справядлівасці, з'яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху. Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова. Продкі пакінулі нам неацэнны скарб – родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з'яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа. Упэўнены, што, зберагаючы іх спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы.

I тут так сама галоўная  тэмa – малой раздiмы. Бо не проста так кажуць – дзе нарадзіўся,  там i згадзіўся. Аляксандр  Мацяс святкуе трэці дзень i ведае ўсе падрабязнасці. 

Яны могуць казаць громка, ва ўсю Іванаўскую плошчу. Усё роўна ніхто не зразумее. Самыя «тутэйшыя» з тутэйшых – лабуры. Стагоддзямі так клікалі яноўцаў (націск менавіта на «О»), якія хадзілі ў народ, збіралі грошы на храмы. Сёння многія словы патаемнай «ліберскай гаврідні» (штучнай гаворкі) беззваротна страчаныя. 

І ўсёж-такі яна круглая. Даказаў яшчэ ў XIX стагоддзі астраном Васіль Струве. А вызначаў форму Зямлі – адсюль. У пяці кіламетрах ад Іванава – геадэзічны пункт Чакуцк. Так званая «Руска-Скандынаўская дуга» ўключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Унікальны трансгранічны аб’ект злучае 10 краін Еуропы. І слова яднае народы. Беларуская мова – самая старажытная сярод славянскіх.      

Ёсць у пісьменніка Карлюкевіча такі нарыс «Краскі Радзімы» – прысвячаецца Іванаўшчыне. Тут «зямля» Яна Пратасовіча – паэта нашага «Залатога стагоддзя», XVI-га. Адсюль карані рода Дастаеўскіх. Аднавіць шляхецкую сядзібу – мара, якая павінна здзейсніцца ў самым сэрцы Заходняга Палесся. «Мір спасёт красота» – цытуюць класіка у Дастоева і беларусы, і расіяне. Іх словы: «Ваш помнік годны Масквы».     

595 гадоў таму пачалася летапісная гісторыя Порхава. Гэта першае імя паселішча. А на слыху болей Янаў. Толькі ў 1940 беларускае мястэчка стала тёзскай расійскага «горада нявест». Чаму? Адказаць складана. Будзьце ўважлівы. Сёння лёгка можна апынуцца не ў тым Іванава. Бярыце квіток да чыгуначнай станцыі «Янаў-Палескі».

Мясцовыя Іваны «родство помнящие». Да свята ўвекавечылі славутых землякоў у дрэве. Чытаюць кнігі з асалодай цяпер і на Літаратурная алеі ў абноўленым гарадскім парку. І на бульвары. Па вуліцы 17 Верасня цяпер толькі шпацыруюць. Свая кнігарня бліжэй, чым пінская, куды да гэтага часу езділі за словам – друкаваным. З пачатку году ў Беларусі выдадзена каля 12 мільёнау экзэмплярау кніг.   

Пісьменнік, сцэнарыст, драматург… Марчук разоў пяць вылучаўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, а злавіў сваю птушку шчасця ў Іванава. Дэбют 25 Дня беларускага пісьменства. Новы знак Нацыянальнай літаратурнай прэміі на «зямлі пад белымі крыламі» атрымалі сем творцау. «Дык, во знайце ж маю хатку, родную маю!» – напісаў Пясняр Янка Купала. Усе чытаюць.

 «Тры разы Полацк, двойчы Тураў і Заслаўе.  Яшчэ 18 гарадоў аднойчы былі стольнымі. Хоць гэты сімвалічны сонечны гадзіннік спыніўся на часе мясцовым, «Янава слова» не апошняе. Эстафету свята прыняў Слонім  – літаратурныя «Палескія Афіны» 

Подписывайтесь на нас в Telegram