Якім павінен быць стыль жыцця пажылых людзей, абмяркоўваюць на форуме ў Мінску

Якім павінен быць стыль жыцця пажылых людзей? На форуме годнага даўгалецця запэўніваюць – толькі актыўным!

Больш за 150 ўдзельнікаў з розных краін сабраліся ў Мінску, каб разбурыць стэрэатыпы пра старасць: бізнэс-актыўнасць, спорт, хобі. Падчас дыскусій эксперты прапануюць нават пашыраць магчымасці людзей праз узрост, каб сцерці розніцу паміж пакаленнямі.

Анжаліка Аношка, старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Узаемапаразуменне»: «Мы, конечно же, хотим продемонстрировать нашей целевой группе, нашим пожилым людям, что на самом деле, есть много организаций, которые о них думают, которые думают о себе, понимая, что наши пожилые люди – это часть нас. И для нас самих это важнее, чем можем быть, для них».

Статыстыка кажа: беларускае грамадства старэе. Таму зараз распрацоўваецца Нацыянальная стратэгія годнага даўгалецця – як правільна яе раэлізаваць, у гэтыя дні таксама абмяркоўваюць. 

Подписывайтесь на нас в Telegram