Гульня свету, агню і вады! Сапраўды яскрава адзначыць Дзень Незалежнасці Беларусь. Галоўныя падзеі па традыцыі – ў сталіцы.
Пачнецца свята на праспекце Незалежнасці з шэсця «Беларусь памятае». Апоўдні святкаванне перамесцiцца на шматлікія пляцоўкі па ўсяму гораду. Адна з самых буйных – каля Палаца спорту. Тут госці змогуць адведаць традыцыйныя беларускія стравы, набыць падарункі з нацыянальным каларытам ад народных майстроў і нават паназіраць за спаборніцтвамі па сілавому экстрыму. Вечарам усіх чакаюць на святочны гала-канцэрт «Беларусь бязмежная» каля стэлы «Мінск – горад герой». А на набярэжнай Свіслачы таксама пад музыку ўрачыста запусцяць новы фантан. А 23-й гадзіне ў неба над Мінскам з васьмі пляцовак узнімецца яскравы салют.
Подписывайтесь на нас в Telegram