Прызавы фонд турніру складае амаль 700 тыс. еўра.
У матчы адной восьмай фіналу беларускі тэнісіст сенсацыйна абыграў дзесятую ракетку свету Давіда Гафэна з Бельгіі – 6:4, 7:6.
Герасімаў упершыню ў кар’еры перамог тэнісіста з топ-10 сусветнага рэйтынгу.
Наступным супернікам беларуса стане канадзец Фелікс Ожэ-Альясім. Ён займае 18 месца ў рэйтынгу.
Фота: БЕЛТА
Подписывайтесь на нас в Telegram