Внучка Якуба Коласа рассказала о том, как семья пережила войну

Внучка Якуба Коласа рассказала о том, как семья пережила войну

В Год исторической памяти в нашем эфире непридуманные истории тех, кто сражался с захватчиками и приближал День Победы – на фронте и в тылу. Великая Отечественная война коснулась каждой белорусской семьи. Сохранить и укрепить связь поколений – в этом миссия совместного проекта ОНТ, Министерства информации, а также Минтруда и соцзащиты. Ведь народ, не знающий своего прошлого, не имеет будущего. 


«Ачысцім долы, нівы ад прагнай саранчы!» – весной 1942-го призывал Якуб Колас. И сыновья песняра не сидели сложа руки. Судьба троих «коласков» сложилась по-разному. Теперь об их подвигах потомки говорят. Отец Веры Мицкевич – Даниил – родился в 1914. Тоже не мирное время.

Александр Матяс, корреспондент: «Тата, раскажы пра вайну» – было такое? 

Вера Мицкевич, внучка Якуба Коласа: Гэта былі аповеды наогул пра сям’ю Коласа падчас вайны. Першы дзень Вялікай Айчыннай, 22 чэрвеня, званок Коласу з рэдакцыі газеты "Звязда". Ён адразу піша верш "Шалёнага пса на ланцуг". Што цікава, праз дзень, 24 чэрвеня, гэты верш быў апублікаваны ва ўсесаюзнай газеце “Правда” без перакладу, на беларускай мове.


– Гэта, напэўна, адзіны такі выпадак… 

Так!

 

Калі пачаласа Вялікая Айчынная, Данілу Міцкевічу ішоў 27 год…

Тое, што ён не пайшоў менавіта на фронт, існавала бронь. З чым гэта было звязана. Даніла Канстанцінавіч, яшчэ да вайны, скончыў БДУ, хімфак. Быў адным з лепшых вучняў. Калі апынуліся ў Ташкенце, то пайшоў працаваць у Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт, лабараторыя арганічнай хіміі. Там наладзілі вытворчасць неабходных хімічных прадуктаў і для арміі, і для насельніцтва.  

 

Шмат сяброў Данілы Канстанцінавіча не вярнуліся з фронту? 

Стары фотаздымак, 31 год. Усевалад Жураўскі – загінуў, калі вёў разведку над Балтыкай. Васіль Нікольскі – прапаў без вестак. Аляксей Лантас – загінуў у Кёнігсбергу 2 мая 45 года. Георгій Фалевіч герой Мінскага падполля, якога закатавалі фашысты ў 1942 годзе ў Мінску. Амаль палова. 

 

– Сярэдні сын песняра пайшоў на фронт. І не вярнуўся.

Ваяваў на Заходнім фронце ў 49-м корпусным артылерыйскім палку. Удзельнічаў у гераічнай абароне Смаленска. І апошні ліст, які ён прыслаў на імя маці, датаваны 20 верасня 41 года. Мы так разумеем, што гэта было паміж Ярцава і Вязьмай. Жылі надзеяй, што, магчыма, Юрка вернецца. Гэтая надзея перастала існаваць у 47 годзе, калі Колас на сядзібе пасадзіў дубок, і ён вырас самы вялізны. "Дубок Юрка"

 

Не магу не ўзгадаць Міхася Міцкевіча, малодшага "каласка". 

Вера Мицкевич, внучка Якуба Коласа: Брат Даніла параіў яму паступіць у Варонежскі авіаінстытут, а пасля перавесціся ў Маскоўскі. Гэта быў як ваенны істытут на той час. Хворая ляжала ў бальніцы маці. І, па сутнасці, ён быў адзін. Зусім малады хлопец, 19 гадоў. 

 

Перамога… Як многа ў гэтым слове для сям’і Міцкевічаў?  

9 мая ціха іду на Вайсковыя могілкі, таму што там мемарыял вайскоўцам, якія загінулі. Вядомыя і невядомыя. Ускладаю кветкі. Гэта ў гонар дзядзькі Юркі. 

 

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Беларусь