Каля лядовай арэны працавалі ітэрактыўныя пляцоўкі і выстава ваеннай тэхнікі. Мерапрыемства было прымеркавана да Адзінага дня бяспекі.
У святле фар і пробліскавых маячкоў з-пад купала арэны спусціліся альпіністы-ратаўнікі. Не менш эфектнымі былі і паказальныя выступленні кінолагаў, а таксама ваеннаслужачых спецпадраздзялення АМАП. Ну, а кульмінацыяй шоу стала тэатралізаваная пастаноўка «Без панікі». Яна выклікала асаблівае захапленне ў юных гледачоў.
Сёлета акцыя «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе двойчы.
Фота: БЕЛТА
Подписывайтесь на нас в Telegram