​В начале было слово

Полоцк в эти выходные стал столицей Дня белорусской письменности.

Полоцк в эти выходные стал столицей Дня белорусской письменности. Поздравления всем участникам и гостям направил Президент Беларуси Александр Лукашенко.

Он подчеркнул: «…печатное слово, знания, любовь к родной земле были и остаются неисчерпаемым источником силы и мудрости народа, его неудержимого стремления к свободной и справедливой жизни».

Так совпало, что в эти дни городу на Двине (старейшему в Беларуси) исполнилось 1155 лет. К тому же именно отсюда родом Франциск Скорина, издавший ровно 500 лет назад первую белорусскую книгу.

С празднования в Полоцке передаёт наш культурный обозреватель Александр Матяс.

Тое месца, да якога «понеже от прірожденія» вялікую ласку меў Францыск Скарына. А наогул з Полацка пачынаецца Радзіма ўжо 60 пакалення беларусаў. Праз 1155 год над Заходняй Дзвіной – «Калыска дзяржаўнасці», знак-сімвал «сталіцы», першай ва ўсім.

Да свята мадэрнізаваны 350 аб’ектаў. Завершаны работы па рэстаўрацыі Сафійскага сабора, з якога пачаўся не толькі каменны летапіс Беларусі. У фундаменце адной са сцен храма знойдзены вапняк сярэдзіны XI стагоддзя з аўтографамі кшталту «тут быў…».

Празаік, вядомая сваімі гістарычнымі авантурамі, сёння атрымала лепшы падарунак – зусім не малую кніжыцу. Усяго сем лаурэатаў «беларускага Нобеля». У намінацыі «Драма» Нацыянальнай літаратурнай прэміяй адмечаны «Характары» Васіля Ткачова. Сярод тых, хто працягвае справу Якуба Коласа (хутка 135 год з дня нараджэння Песняра) «прасвятлёны» паэт Анатоль Аўруцін.

З-пад пяра Міхася Пазднякова «Возера Дзіва» – лепшы твор для дзяцей і юнацтва. Адзначылі і «Дэбют». Строгаму журы прыўшліся да спадобы «Яблыкі» – зборнік апавяданняў Маргарыты Латышкевіч. А ў «Постацях» Зіновія Прыгодзіча разглядзелі лепшага публіцыста. Галоўным літаратуразнаўцам стаў Валерый Назараў, які расшыфраваў «Тайнапіс Андрэя Мрыя…». Напісанае застанецца ў бібліятэках слаўнага горада Полацка.

Полацк – музей пад аткрытым небам – стаў яшчэ боль утульным для пражывання і больш прывабным для турыстаў. 1:30 – маштаб горада ў мініацюры і 10 кіламетраў фестываля кнігі, якія злучылі пяць стагоддзяў – ад 23 кніг Бібліі Скарыны пачаўся беларускі друк. Зараз у год патомкі выдаюць 23 мільёны экзэмляраў.

Подробности – в видеосюжете нашего корреспондента

Подписывайтесь на нас в Telegram