Урачы правядуць выязныя прыёмы ў сталічных гіпермаркетах і ўнівермагах

Урачы правядуць выязныя прыёмы ў сталічных гіпермаркетах і ўнівермагах

Прыйсці за пакупкамі і атрымаць кансультацыю ад медыка, такая магчымасць сёння будзе ў жыхароў сталіцы. 

Урачы правядуць выязныя прыёмы ў гіпермаркетах, універмагах, рэстаране быстрага харчавання і нават на Камароўскім рынку. Выбар здаровых прадуктаў – далёка не ўсё, з чым дапамогуць спецыялісты. Акцэнт – на сур’ёзных пытаннях, напрыклад, прафілактыцы інфаркту. Медыкі правераць ціск, зададуць пытанні пра стыль жыцця, пры неабходнасці накіруюць на дадатковы агляд.

Подписывайтесь на нас в Telegram