Уладзімір Пуцін выступіў з пасланнем да Федэральнага сходу

Зварот – першы з моманту пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі

Уладзімір Пуцін выступіў з пасланнем да Федэральнага сходу

Быць моцнай – гэта права Расіі, і яна крок за крокам, паслядоўна будзе вырашаць задачы ў адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі. Нягледзячы на разгорнуты Захадам ваенны, інфармацыйны і эканамічны фронт. Пра гэта сёння заявіў Уладзімір Пуцін у пасланні Федэральнаму сходу. 

Амаль дзве гадзіны – гэта была праграмная прамова прэзідэнта Расіі з падвядзеннем вынікаў 2022 года і планам развіцця краіны. Зварот – першы з моманту пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі. I асноўная частка прысвечана менавіта аналізу перадумоў, якія прывялі да яе, i ацэнцы сённяшняй сітуацыі ў зоне баявых дзеянняў. Уся адказнасць, па словах прэзідэнта Расіі, цалкам на Захадзе. Ён не толькі адмовіўся даць Маскве гарантыі бяспекі, але і зрабіў усё для таго, каб падрыхтаваць Украіну да вайны і перашкодзіць вырашэнню праблем жыхароў Данбаса мірным шляхам.

Акрамя таго, сітуацыя на Украіне стала пагрозай самой Расiі. I зараз краіна абараняе ў тым ліку і сябе. Нягледзячы на тое, што сёння ёй супрацьстаiць увесь блок НАТА.

Такія паводзіны Захаду падштурхоўваюць Маскву да рэзкіх дзеянняў у адказ. Сёння падчас паслання Уладзімір Пуцін заявіў аб прыпыненні ўдзелу Расiі ў дамове аб стратэгічнай наступальнай зброі. Пуцін растлумачыў, што для вяртання да дамовы Расiя павінна зразумець, як у будучынi будзе ўлічвацца сумесны ўдарны арсенал краін НАТА.

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Россия