Укараненне новых тэхналогій на прадпрыемствах абмеркавалі ў бізнес-інкубатары ПВТ

Укараненне новых тэхналогій на прадпрыемствах абмеркавалі ў бізнес-інкубатары ПВТ

Прамысловасць і IT – на карысць людзей. Укараненне новых тэхналогій на прадпрыемствах абмеркавалі ў бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій.  

Сёння яны пранікаюць ва ўсе галіны эканомікі. Ужо больш за 200 кампаній-рэзідэнтаў удзельнічае ў лічбавізацыі і робатызацыі беларускіх прадпрыемстваў. Сустрэчы прамыслоўцаў з айцішнікамі павінны падштурхнуць да з’яўлення паспяховых сумесных праектаў, асабліва з улікам значных вынікаў Парка высокіх тэхналогій.


Цяпер Міністэрства прамысловасці праводзіць пілотны праект па стварэнні лічбавых вытворчасцей. Платформай для яго сталі кіруючая кампанія холдынга «БелОМА» і Маторны завод. Тэрмін рэалізацыі праекта – два гады. З гэтай мэтай цэнтральная навукова-даследчая арганізацыя міністэрства стала часовым рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій.

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Новости Минска