У Міністэрстве абароны прайшоў брыфінг з удзелам замежных ваенных аташэ
Міжнародная абстаноўка вакол Беларусі характарызуецца як крызісная, ёсць прамыя пагрозы ваеннай бяспецы краіны. Аб гэтым сёння заявілі на брыфінгу Мінабароны з удзелам замежных ваенных аташэ.
Ужо цяпер у Польшчы і краінах Балтыі сканцэнтраваны больш за 20 тысяч ваенных НАТА. Сфарміраваны ўмовы, пры якіх аб'яднаныя сілы альянсу могуць за кароткі тэрмін стварыць ударныя групоўкі войскаў для іх прымянення на беларускім напрамку. Акрамя таго, за два гады колькасць ваенных вучэнняў каля нашых меж павялічылася ў чатыры разы.
Сур'ёзныя хваляванні выклікае распрацоўка заходнімі краінамі пытанняў прымянення ядзерных узбраенняў. Высокая верагоднасць і ўзброеных правакацый на мяжы з Украінай, дзе размешчана значная групоўка ваенных.
Новыя выклікі прымушаюць нас адэкватна рэагаваць. Беларусь павінна мець дакладны план дзеянняў на выпадак агрэсіі.
Для гэтага ў краіне абнаўляецца канцэпцыя нацыянальнай бяспекі. Яе напярэдадні разглядзелі ў Прэзідэнта. Хутка дакумент вынесуць на грамадскае абмеркаванне. Пасля, з улікам усіх прапаноў, паступіць на зацвярджэнне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.
Еще по теме
В Минобороны заявили о высокой вероятности вооруженных провокаций на границе с Украиной
Минобороны: усиленная ПВО воинская часть направилась в назначенный район для проверки боеготовности
Обновление Концепции нацбезопасности, законопроект «О народном ополчении». Подробности совещания Президента с Совбезом