Аднаўленне культурнай спадчыны: у сталічным мікрараёне «Усход» пачалася рэстаўрацыя гіганцкіх мазаік Александра Кішчанкі – той выпадак, калі праца сапраўды ювелірная!
Чатыры пано, прысвечаныя Мінску, з’явіліся яшчэ ў канцы 1970-х. Над двума з іх – «горадам-героем» і «горадам-будаўніком» цяпер працуюць спецыялісты. Героямі, між тым, сябе не называюць: рэстаўрацыя, сцвярджаюць яны, неабходная – ад сцен ужо пачалі адвальвацца асобныя кавалкі смальты.
Яўген Садоўскі, намеснік дырэктара прадпрыемства «Жыллёвая камунальная гаспадарка Першамайскага раёна г. Мінска»: «На сегодняшний момент производят подготовительные работы: сделали ограждение, подключили люльки. В дальнейшем будут проводить исследование дефектов, которые еще не выявлены. Будут делать макет и по нему уже реставрировать».
Працаваць трэба будзе шмат, а таму рэстаўрацыю збіраюцца завяршыць толькі ў сакавіку наступнага года. Галоўнае – каб не перашкодзіла надвор’е!
Подписывайтесь на нас в Telegram