Прырода – наша агульнае багацце, якое берагуць далёка не ўсе. Самавольныя сметнікі, незаконная распрацоўка кар'ераў, зліў адходаў у рэкі i забруджванне паветра. Пра больш за паўсотню падобных выпадкаў паведамілі жыхары Беларусі на гарачую лінію Дзяржкантролю. Парушэнні ў сферы прыродакарыстання фіксуюцца ва ўсіх рэгіёнах. Чаму падобныя факты доўгі час застаюцца невядомымі і хто адкажа за безгаспадарчасць?
Маштаб бачны нават са спадарожніка. Пясок адсюль вывозяць тонамі. Кар'ер паблізу Заслаўя імкліва пашыраецца. Верагодна, гэта адбываецца ўжо некалькі гадоў. Толькі зімой тут бывае зацішша, калі ў будаўнікоў не сезон. Няўжо ўсё гэта адбывалася без ведама мясцовых органаў улады і тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды?
Сцяпан Дубніцкі, дзяржаўны інспектар КДК Беларусі: «Выявлены многочисленные факты самовольного пользования недрами, как вы видите, здесь они составляют не единичный случай. Это, возможно, и какие-то частные строительные компании, возможно, и граждане, которые добывали песок. Повреждены деревья, почвенный покров уничтожен».
Калі здабычай пяску займаюцца самавольна, усё гэта можа дрэнна скончыцца. У любы момант магчымы абвал грунту. А самі кар’еры, як правіла, пасля ператвараюцца ў сметнікі.
Мінскі раён, вёска Гаішча. На яе ўскраіне – з дзясятак гор будаўнічага смецця. Адкуль яны ўзяліся, невядома, але аб’ёмы вялікія. Візуальна ўсё гэта нагадвае былое сельгасзбудаванне. Сметнік не проста псуе знешні выгляд вёскі, але і прыцягвае дзяцей. Як бы вясновыя канiкулы ні скончыліся трагедыяй.
Ірына Шабаневіч, старшыня Хацежынскага сельвыканкама: «Свалка образовалась совсем недавно, я не думаю, что это местные жители. Всё-таки это строительный мусор. Конечно, проблему решим уже в ближайшее время».
А гэта ўжо вёска Дулічы, якая цяпер таксама на асаблівым кантролі. Праблема тая ж – стыхійны сметнік. Больш за тое, ён перыядычна гарыць. Мясцовыя жыхары просяць тэрмінова навесці парадак. Горы смецця растуць занадта хутка.
Ілья Собалеў, карэспандэнт: «Бытавое i будаўнiчае смецце. Вiдавочна, яно тут ужо некалькi месяцаў. Прытым што гэта тэрыторыя – водаахоўная зона ракi Пцiч».
На жаль, выпадкі не адзінкавыя. На гарачую лінію Камітэта дзяржкантролю паступае дастаткова такіх паведамленняў. Спецыялісты адразу ж выязджаюць на месца. Амаль усе факты, як правіла, пасля пацвярджаюцца.
Васіль Рудзенік, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення КДК Беларусі: «Обобщили материалы, направили в их государственные органы для принятия мер, проверяем, что они дальше делают. Конечно, материалы направлены и на то, чтобы привлечь виновных к ответственности».
Як паказвае практыка, пра парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства часцей паведамляюць жыхары Мінскага і Дзяржынскага раёнаў. Аднак гэта пытанне праблемнае i для iншых рэгіёнаў. Каб вырашыць яго, усе – прыродаахова, мясцовыя ўлады i неабыякавыя грамадзяне – павінны дзейнічаць разам. І лепш не на вырашэнне праблемы, а яе папярэджванне.
Подписывайтесь на нас в Telegram