ДТЗ адбылося ў райцэнтры 20 лютага каля 20:30. Жанчына 1984 года нараджэння не дала рады кіраванню, з-за чаго машыну занесла, а потым выкінула ў кювет.
Але і гэта было яшчэ не ўсё – спыніўся аўтамабіль толькі пасля ўдару аб слуп. Жанчыну-кіроўцу давялося шпіталізаваць у Глыбоцкую цэнтральную раённую бальніцу.
Фотаздымак: ДАІ Віцебскай вобласці
Подписывайтесь на нас в Telegram