У Бялынічах працягваецца Дзень беларускага пісьменства

Дзень пісьменства – асаблівае месца дыялогу чытачоў і пісьменнікаў. Для выдавецтваў – магчымасць правесці даследаванні: чым цікавіцца моладзь, якімi словам і радкамі захапіць юнацтва, што чытаюць сталыя беларусы? 

Амаль толькі што скончылася закладка Алеі гарадоў-сталіц свята ў парку «Ліпавы гай». Гісторыю Дня беларускага пісьменства, усе 27 гадоў, увасобілі ў дрэвах. Пасля месцам прыцяжэння стала канцэртная пляцоўка ў парку. Артысты амаль са ўсёй краіны выконвалі патрыятычныя кампазіцыі.

Менавіта гэта зямля – радзіма выдатнага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Пейзажыста, які асабліва захапляўся вясной. І якому спрыяў сам Левітан. Цяпер 27 карцін будуць захоўвацца ў новым будынку музея. 

Праз гадзіну, на жаль, пачнецца паступовае развітанне з гасцямі і ўдзельнікамі. Плануецца салют. Будзе гучаць шмат слоў удзячнасці – гораду, які быў гасцінным, уважлівым; пісьменнікам, якія дзеляцца з сучаснікамі сваімі думкамі; выдавецтвам, якія пераносяць іх на старонкі друкаваных кніг; бібліятэкарам, якія захоўваюць інтэлектуальныя скарбы для нашчадкаў. 

Подписывайтесь на нас в Telegram