У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце прайшоў «Зачётный разговор»

 У новым фармаце дыскусій моладзь размаўляе з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, журналістамі

У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце прайшоў «Зачётный разговор»

Адкрыта, праўдзіва і па сутнасці – ўсё гэта «Зачётный разговор». У новым фармаце дыскусій моладзь размаўляе з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, журналістамі. Да інфармацыйна-асветніцкай акцыі далучаецца ўсё больш навучэнцаў і студэнтаў. Чарговай дыялогавай пляцоўкай сёння стала Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце. 

Які шлях развіцця выбірае Беларусь? Якая ў гэтым роля навучэнцаў і студэнтаў? Адкуль чэрпаць дакладную інфармацыю аб тым, што адбываецца ў краіне і свеце? Пытанні гучалі абсалютна розныя. Задача спікера – не толькі праінфармаваць, але і атрымаць зваротную сувязь. Бо менавіта тут атрымліваюць дыплом будучыя кіраўнікі і тыя, хто ўжо працуе, дзяржслужачыя. Таму важна, каб усе працэсы, якія адбываюцца, яны ўспрымалі аб’ектыўна.

Данііл Бранавіцкі, студэнт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі: «Молодежи и в частности мне, как будущему управленцу, необходимо такое общение с представителями власти, чтобы узнать об их работе, их службе, зарубежных контактах, о том, как они пришли в свою профессию, и какие пожелания они бы дали будущему госслужащему».

Дзмітрый Муравейнікаў, студэнт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі: «Разговор абсолютно на равных. Студенты задают интересующие их вопросы – это социально-экономические, вопросы проживания в общежитиях и в принципе вопросы, касающиеся их будущей жизни. Поэтому студенты абсолютно заинтересованы в данном разговоре».

Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: «"Зачётный разговор" – он на то и зачётный. Если для ребят в какой-то мере зачёт на то, как они могут себя подать, вопросы задать, уровень гражданственности проявить, то вот для меня это даже экзамен где-то. Потому что с молодежью всегда непросто. Молодежь не скованна какими-то стереотипами, могут задать любой вопрос, любые комментарии себе позволить».

«Зачётный разговор» доўжыцца на працягу трох месяцаў і ахоплівае ўсе ўстановы адукацыі. Наперадзе – новыя дыскусіі і папулярныя спікеры. Плануецца, што такі фармат сустрэч стане традыцыйным. Сустрэчы паказалі, што цікавасць у моладзі ёсць. 

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Беларусь