На заключную сесію сёння збярэцца Палата прадстаўнікоў, а таксама Савет Рэспублікі шостага склікання. Работу над самымі актуальнымі дакументамі парламент завяршае тым жа складам, што і пачынаў.
Напярэдадні адобрылi праект бюджету на наступны год. Галоўны фінансавы дакумент мае сацыяльную накіраванасць. 40% сродкаў у ім адведзена на адукацыю, павелічэнне пенсій і зарплат бюджэтнікаў, ахову здароўя. Што датычыцца інфляцыі, яна прагназуецца ў межах цяперашнега году і не перавысіць 5%. Сёння сенатары і дэпутаты падвядуць вынікі сваёй працы, каб перадаць справы сваім пераемнікам. У новым складзе парламент збярэцца ужо ў гэту пятніцу – 6 снежня.
Подписывайтесь на нас в Telegram