Свята, якое 29 год таму пачалося ад Полацка: Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы

Свята, якое 29 год таму пачалося ад Полацка: Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы

Калi ў вас няма фотаздымка з ёй, значыць – вы не былі ў Добрушы. Папяровая фабрыка. У строі з 1870 года. Яна ўзгадавала мільёны людзей. Яе назва – на сшытках і дзённіках. Сыравіны на Беларускім Палессі багата. І гэтая «рака» штодня цячэ ў будучыню.


Міхаіл Мельнiкаў, намеснік дырэктара Добрушскай папяровай фабрыкі «Герой працы»: «Принципиально производство бумаги с момента создания бумажной фабрики никаких изменений не претерпевало. Совершенствовались только технологии. Изменялись только мощности оборудования. Работа стала более автоматизированной. Сзади на любой обложке можно прочитать: «Срок годности неограничен».

Зараз паперу ў Добрушы робяць з цэлюлозы. Таксама айчынная. У часы Скарыны матэрыял – рыззё, у асноўным ільняное або баваўнянае. З 1560-га на паперы імя самага паўднёва-ўсходняга беларускага горада. За гэтым сталом выводзіў літары геній месца.    

Іван Драздоў, навуковы супрацоўнік Добрушскага краязнаўчага музея: «Именно ко Дню белорусской письменности в Добрушском краеведческом музее организован уголок Ивана Петровича Шамякина. Отдельный кабинет. Здесь представлены вещи, которые передала семья».

Святочны падарунак у бронзе – каля 10 тон. Шамякін вярнуўся дамоў. Так землякі кажуць. Зрэшты народны пісьменнік БССР заўжды быў побач. Каля Добруша – мястэчка Карма, малая радзіма аўтара, чыё «Сэрца на далоні» і сёння трывала трымаюць чытачы.    

Антаніна Якушэнка, бібліятэкар Кармянскай сельскай бібліятэкі імя І.П. Шамякіна: «Людзі ў нас чытаючыя. І малыя, і сталыя. Бібліятэка мае вялікую папулярнасць на сяле. Канешне, пазнаюць сваіх продкаў сярод герояў твораў Івана Пятровіча Шамякіна. Асабліва гэта можна пабачыць у кнізе "Промні маленства"».

Свята пісьменства, якое 29 год таму пачалося ад Полацка, робіць галоўнымі героямі розныя гарады. Цэнтрамі Дня на Гомельшчыне былі Тураў, Хойнікі, Рагачоў. Сёння дабрушане ацэньваюць сваю рэнавацыю на «сталічна» – звыш паўсотні аб’ектаў.

«Горад 13 мастоў», «Беларуская Венецыя» – эпітэты, якімі адзначаюць Добруш не толькі сучаснікі. Пясняр Колас – сёлетні юбіляр. 140 год з дня нараджэння. Сцены абноўленага Палаца культуры – сведкі першай сустрэчы з аўтарам палескай трылогіі «На ростанях». 

Рэальнасць унесла свае карэктывы ў традыцыі. Многія замежныя аўтары і іншыя прафесіяналы кніжнай галіны бралі ўдзел у свяце online. І ўсё ж Добруш пасля самай інтэлектуальнай падзеі года стане паўнавартастным персанажам літаратурных твораў.

Іна Спасiбiна, паэт: «Родина моя – Донецк. Вот, говорят, три братских народа. У нас сейчас три государства, но я ощущаю, что мы один народ. Может быть, мы три ветки, как ветки одного дерева. Нельзя сказать, какая ближе или дальше – мы одно».

Мікалай Чаргiнец, народны пісьменнік Беларусі: «Чувствуется единство народа. Добрушцы – молодцы! Я поздравляю их с праздником и с теми усилиями, которые они приложили. И говорю им спасибо за то, что так хорошо, так широко раскрыли свои двери и души для людей. Конечно, в своих мемуарах я не могу обойти главный праздник наших писателей».

Адзіны народны пісьменнік Беларусі – не проста госць свята. Магутнае слова Чаргінца ў Добрушы адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй. Лаўрэатаў наогул сем. Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка. Эксперты і чытачы ацэньвалі творы ва ўсіх жанрах.  

Анатоль Ярмоленка, народны артыст Беларусі: «Сапраўды, першыя гастролі былі тут. Так дано. Заўсёды, калі ты прыязджаеш на Радзіму, там, дзе ты пачынаў, хвалююча і вельмі адказна. Я б так сказаў. День беларускага пісьменства – гэта дзень беларускасці».

Яшчэ не раз нашы сучаснікі напішуць пра 29 Дзень беларускага пісьменства. І тыя творы нашчадкі будуць адкрываць, як шамякінскае «Сэрца на далоні». Перачытваючы з года ў год. Падзея разварушыла васемнадцацітысячны райцэнтр на Гомельшчыне.

Па Добрушу вядуць вуліцы Мінская, Маскоўская, Кіеўская. І з кожнай з іх можна адправіць ліст не толькі ў тыя гарады – на паперы, зробленай тут. У гэтым краі беларус разумее рускага – без перакладу. І «щіро» больш, чым слова суседа.

З Добруша свята рушыць на самы паўночны ўсход краіны. Туды, дзе таксама тры мяжы сустракаюца – Беларусі, Расіі і Латвіі. Эстафету прыняў Гарадок каля Віцебска, адкуль паэтычны «Тарас на Парнасе».

Подписывайтесь на нас в Telegram

Корреспонденты:
Александр Матяс
География:
Беларусь