У Шчучыне кульмінацыі дасягнулі ўрачыстасці, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Горад у Гродзенскай вобласці стаў 22-й сталіцай гэтага важнага для кожнага беларуса свята.
Менавіта тут стагоддзе таму, можна сказаць, нараджалася мова нанова: ужо не проста народная, а літаратурная. На якой сёння у год друкуюць звыш чатырох мільёнаў кніг, газет, часопісаў. Такой беларускую мову зрабілі тры Песняры: Купала, Колас, Багдановіч. І адна Цётка для ўсёй нацыі: Алаіза Пашкевіч з-пад Шчучына.
Мы сустрэлі, так мовіць, «беларуса суседа» у раённай бібліятэцы імя Цёткі. Яе фонд – 40 тысяч тамоў. Атрымоўваецца, больш за два на рукі кожнаму жыхару горада. Да свята «дом, дзе жыве слова» стаў сапраўдным соцыакультурным цэнтрам XXI стагоддзя. Адзін толькі прыклад: папяровыя фальмуляры сёння саступілі электроннаму білету чытача.
Ад гэтага Дня ў Шчучыне «смак цётчынай мовы» пад сподачак кавы прапануе першая у правінцыі кнігарня-кавярня. «Роднае слова» галоўным было сёння і на старым рынку, які жыў па сваім часе: ад прэзентацый да аўтограф-сесій праз фотавыставу «Сучасная Беларусь».
У чацвёрты раз свята прыходзіць на захад краіны. На рэнесанс Шчучына дзяржава не пашкадавала каля 80 мільярдаў рублёў. Заўважым: канкурэнтаў у радзімы Цёткі не было.
Цётка пісала: «Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку, той адышоў ад народу далёка-далёка». Праз век ў Шчучыне ўручылі Першую Нацыянальную літаратурную прэмію.
Акрамя прозы, адзначана паэзія (кніга «Встреча» Тамары Красновай-Гусачэнка). Сярод публіцыстаў «фаліянт» атрымаў Міхаіл Шыманскі за цыкл нарысаў «Мы этой памяти верны». З-пад пяра Дзяніса Марціновіча лепшы твор літаратуразнаўства – «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча».
Лепшай кнігай для дзяцей і юнацтва стала «Надзейка-чарадзейка» мясцовай аўтаркі Ганны Скаражынскай-Савіцкай. Невыпадкова ж, менавіта яе зямлячка Цётка яшчэ ў 1906 годзе склала «Першае чытанне для дзетак беларусаў». Цыкл перадач «Обратный отсчёт» на АНТ прызнаны лідарам ў намінацыі драма.
Гэты Дзень дакладна зойме не адну старонку ў летапісе сучаснасці Прынямоння. Калі яшчэ край Цёткі быў столькі на первых старонках газет, першым у радыё- і тэлеэфіры.
Падрабязнасці – у відэасюжэце нашага карэспандэнта
Подписывайтесь на нас в Telegram