Стары/Новы Мінск. Праспект Незалежнасці і Спіс ЮНЭСКА

​Сучасны праспект Незалежнасці будавалі з 1944 па 1956 гады. З зыходам вайны на галоўнай мінскай вуліцы – тагачаснай Савецкай – заставалася не больш за дзясятак ацалелых будынкаў. Таму сёння мы маем яскравы прыклад надзвычай гарманічна забудаванай цэнтральнай магicтралi. Архітэктурны ансамбль, да слову, прэтэндаваў нават на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. 10 год праспект знаходзіўся ў так званым папярэднім спісе, але ў 2014 годзе аб’ект з яго нечакана знік. Ну, а зараз iзноў з’явілася ідэя – і пакуль толькі ідэя – уключыць праспект Незалежнасці ў Спіс ЮНЭСКА ў складзе транснацыянальнай серыйнай намінацыі. Что гэта значыць, якія шансы і ці вядзецца ўжо праца – у чарговым выпуску рубрыкі «Стары/Новы Мінск» высвятляла Марыя Сысой.

Сучасны праспект Незалежнасці будавалі з 1944 па 1956 гады. З зыходам вайны на галоўнай мінскай вуліцы – тагачаснай Савецкай – заставалася не больш за дзясятак ацалелых будынкаў. Таму сёння мы маем яскравы прыклад надзвычай гарманічна забудаванай цэнтральнай магicтралi. Архітэктурны ансамбль, да слову, прэтэндаваў нават на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. 10 год праспект знаходзіўся ў так званым папярэднім спісе, але ў 2014 годзе аб’ект з яго нечакана знік. Ну, а зараз iзноў з’явілася ідэя – і пакуль толькі ідэя – уключыць праспект Незалежнасці ў Спіс ЮНЭСКА ў складзе транснацыянальнай серыйнай намінацыі. Что гэта значыць, якія шансы і ці вядзецца ўжо праца – у чарговым выпуску рубрыкі «Стары/Новы Мінск» высвятляла Марыя Сысой.

Вольга Аттас, архітэктар-рэстаўратар: «Будаваўся праект цэлай камандай. Галавой быў Паруснікаў, які быў архітэктарам імперыі. Ён ужываў розныя стылі. Гэта паладыянства, тое з эркерамі – рэмінісцэнцыі барока (гл. відэа). Дэкарацыі парадызу шчаслівага жыцця працоўных людзей пасля вайны, мара пра новае жыццё ў новым краі».

Як сёння любяць казаць – гэта канцэптуальна. А для спіса ЮНЭСКА, кажуць, акурат актуальная архітэктура XX стагоддзя і серыйныя мультынацыянальныя намінацыі. Напрыклад, стылістычна падобную да нашай – магicтральную забудову адначасова рабiлi ў Берліне, Варшаве, Кіеве, Харкаве, Маскве і Ленінградзе. Cёлета ў верасні ў Мінску зладзілі сустрэчу экспертаў, дзе дыскутавалі наконт магчымай намінацыі ЮНЭСКА – Сацыялістычная пасляваенная архітэктура краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Алла Сташкевіч, начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі: «Былі запрошаны эксперты высокага рангу – прафесары архітэктуры, эксперты ІКАМОС, ЮНЭСКА. Гэта прагучала ў рэкамендацыях семінара, што наш праспект найбольш адпавядае канцэпцыі пасляваеннай архітэктуры, якая была распрацавана для сталіц усіх сацыялістычных дзяржаў. І ён найбольш захаваўся, нягледзячы на некаторыя інтэрвенцыі апошніх часоў у ансамбль праспекта».

Такiм чынам, менавіта наш праспект Незалежнасці (а калiсьцi Скарыны, Ленiна i нават Сталiна) можа стаць ядром гэтай самай намінацыі. Але як яго будуць прэзентаваць – прагназаваць цяжка. Першапачаткова на ўвазе меўся кавалак ад Паштамта да Плошчы Якуба Коласа. Але зараз цэльнасць ансамбля парушана новабудоўляй – прызнаюць і эксперты, і Мінкульт.

Ігар Чарняўскі, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры: «Тут залежыць ад таго, наколькі гэты будынак адаптаваны, упісаны маштабам, архітэктурай, характарам у кантэкст забудовы. Гэты пакуль не ўпісваецца».

Тое, што праспект выключылі з папярэдняга спісу, называюць аптымізацыяй. Зараз міністэрства займаецца пяццю іншымі аб’ектамі, па праспекце працы не вядзецца. Тым часам у экспертаў ужо ёсць неблагі план.

Алла Сташкевіч, начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі: «Міністэрства замежных спраў Германіі выказалася наконт таго, што яны гатовы ўзяць на сябе фінансавыя выдаткі на стварэнне намінацыі, на стварэнне дасье. Перш за ўсё трэба зноў увесці наш праспект у папярэдні спісак».

І Мінкульт, і Інстутыт культуры Беларусі раілі нам таксама даведацца пра меркаванне Мінгарвыканкама. Высветлілася, што ў Камітэце архітэктуры пытанне праспекта і ЮНЭСКА пакуль не разглядалі. На ўсялякі выпадак мы накіравалі яшчэ адзін запыт да старшыні Мінгарвыканкама. У прэс-службе нам адказалі, што зараз кампетэнтна пракаментаваць гэтую тэму не змогуць. Цікава, што ініцыяваць вяртанне праспекта ў папярэдні спіс можа як горад, так і Мінкульт, а канчатнова зацвярджае Саўмін.

Алла Сташкевіч, начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі: «Эксперты выказалі свае рэкамендацыі, а далей справа за гарадскімі ўладамі, за Мінкультам».

Працы яшчэ шмат. Напрыклад, за 10 год, калi праспект быў у папярэднім спісе, амаль не з’явілася навуковых прац па ім. А самі будынкі відазмяняюцца: патроху знікаюць характэрныя канцэптуальныя элементы, з’яўляюцца новыя вокны, дзверы – і гэта не на карысць.

Ігар Чарняўскі, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры: «Трэба, каб у цэлым архітэктура праспекта адпавядала таму перыяду, калі ён ствараўся, па стане на 50-60-ыя гады. Але прыўносячы нейкія элементы, напрыклад, замяняючы вокны, дзверы – яны павінны абавязкова мець гістарычны характар. Адна з умоў намініравання аб’екта – гэта аб’ём даследаванняў па яму».

Вольга Аттос, архітэктар-рэстаўратар: «Намінацыя вырасла з патрэбы ўсіх гэтых краін у тым, каб зрабіць гэта здабыткам. Да гэтых часоў гэта не лічылася здабыткам – так… Грунтоўныя працы з’яўляюцца тады, калі ёсць умовы. І зараз умовы ёсць».

Дарэчы, нядаўна адно выданне па праспекце ўcё ж убачыла свет. У снежні эксперты зноў збяруцца ў Мінску, каб больш дэталёва абмеркаваць намінацыю: што можна ўключыць і па якіх крытэрыях. А зараз падсумуем. Безумоўна, калі наш парадны і манументальны праспект Незалежнасці стане аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, на ім проста не змогуць з’явіцца пабудовы кшталту экс-Кемпінскі. Але гэта не жорсткая забарона на будоўлю – проста так званыя архiтэктурныя інтэрвенцыі ў далейшым будуць такога фармату, які не парушае цэласнасці ансамбля. Карысць, і з гэтым згодны ўсе нашыя суразмоўцы, у тым, што аб’екты ЮНЭСКА сапраўды запатрабаваныя ў турыстаў. Што будзе з канцэптуальным помнікам савецкай эпохі надалей – пакажа час. А да гісторыі праспекта мы вернемся крыху пазней – магчыма, тады з’явіцца і новая інфармацыя.

Подписывайтесь на нас в Telegram

Корреспонденты:
Мария Сысой
География:
Новости Минска