Профільныя заняткі праходзяць у сярэдняй школе №19. Такі эксперымент у рэгіёне праводзяць упершыню.
Своеасаблівая прафесійная арыентацыя – для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на спецыяльнасць «мытная справа». Акрамя таго, новая практыка дазволіць палепшыць прававую культуру. Класаў пакуль толькі два – пяты і дзясяты. Акцэнт – на матэматыцы. Профільныя ўрокі некалькі разоў на тыдзень праводзяць інспектары. На заняткі дзеці прыходзяць у форме.
Вучняў спецыялізаваных класаў чакаюць экскурсіі ў пункты пропуску, удзел ва ўрачыстых цырымоніях, а таксама сустрэчы з ветэранамі і маладымі супрацоўнікамі Гомельскай мытні.
Подписывайтесь на нас в Telegram