Прайсці «Шляхамі Перамогі» прапануюць беларусам. Дзеля гэтага нават не патрэбна выходзіць з дому – вандроўка віртуальная!
Спецыяльны праект да 75-годдзя Перамогі запусціў сэрвіс анлайн-экскурсій. Каб наведаць гарады-героі ў розных краінах, дастаткова ўсталяваць на смартфон адпаведную праграму. І, калі ласка, – можна пабачыць помнікі і славутыя мясціны, сярод якіх і Брэсцкая крэпасць, нават з вышыні. А віртуальны гід пазнаёміць з гісторыяй, у любы момант дазволіць змяніць маршрут ці затрымацца, калі нешта зацікавіла.
Подписывайтесь на нас в Telegram