Сення Міжнародны дзень роднай мовы

Сення Міжнародны дзень роднай мовы

«Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову». Гэтыя словы Якуба Коласа сення набываюць асаблівы сэнс для беларусаў: 21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. 

У час сусветнай глабалізацыі, калі амаль паўсюдна адбываецца змешванне народаў і культур, як ніколі востра паўстала праблема абароны моўнай разнастайнасці. Паколькі менавіта мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа. І гэтак жа мова адрознівае беларускую нацыю ад іншых – аб гэтым на апошняй сустрэчы з супрацоўнікамі Акадэміі навук нагадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт выступае за паступовае развіцце роднай мовы ў грамадстве. 

Подписывайтесь на нас в Telegram