Больше чем поколение! Четверть века сегодня отмечает единственный в Беларуси театр национальной драматургии. Он появился в переломных 90-ых, как лаборатория «новых форм». С юбилеем уже заслуженный коллектив поздравил Президент. Только что в столице завершился «вечер без антракта». Со сцены «Нам 25!» говорили знаменитые актёры, режиссёры и, конечно, авторы пьес, чей творческий путь начинался с РТБД.
За четверть века в Республиканском театре белорусской драматургии сменилось три художественных руководителя. Сейчас на этой должности заслуженный деятель искусств Александр Гарцуев. С мастером почти во всех жанрах встретился Александр Матяс.
– Мастацкі кіраўнік Гарцуеў глядзіць усе пастаноўкі кожны вечар?
– Не, я не лічу, што гэта неабходна. Не трэба сядзець і блішчаць акулярамі. Тут узнікае ўжо залішні кантроль, які скоўвае артыстаў.
– Вы сыгралі ў першым спектаклі тэатра «Ку-Ку». Праўда, не на гэтай сцэне…
– Так, сапраўды, гэта было ўжо цяпер 25 гадоў таму, на малой сцэне тэатра імя Янкі Купалы. Мікалай Арахоўскі прыдумаў такую асобу, якая жыла ў нейкай гарадской кватэры, невядомага полу, нейкі такі «дамавічок». Яго звалі Ку-Ку. Хацелася, як тады казалі еўрапейскага тэатральнага мастацтва. Можа, трошкі і наіўна гэта было ўсё, але гэта было патрэбна.
– Зараз хапае трупе, дзе 31 акцёр, гэтых 99 квадратаў? Малыя падмосткі наогул 48 квадратаў.
– Сцэна тэхнічна недасканалая. Грымёрак проста не хапае. Рэпетыцыйных памяшканняў не хапае. Але, не гэта галоўнае. Галоўнае, што ў нас ёсць гэтае памяшканне.
– Яшчэ і «буйны» план, як у кінематографе…
– Гэта плюс нашага тэатра: усяго толькі 8 радоў.
– Сёння афіша тэатра – гэта 32 спектаклі. Ці незашмат? У лютым, напрыклад, усяго 28 дзён…
– Напрыканцы сезона мы заўсёды робім нейкую такую далікатную «чыстку» рэпертуара. Першая прэм’ера, якая адбудзецца пасля юбілею (Кацярына Аверкава ставіць), – «Сіндром Медэі» Юліі Чарняўскай.
– Як беларуская драматургія, заключаная ў назве вашага калектыва, суадносіцца з сусветнай?
– Гэта неабходна і для нас, і для гледачоў. Апошняе магу назваць, гэта Стрындберг «Пілікан». Зрабілі гэта не зусім класічна, а, скажам так, эксперыментальна-фестывальна. Напачатку сакавіка мы з гэтым спектаклем ляцiм у Белград.
– Дзякуй, са святам!
– Дзякуй! Я таксама віншую ўсіх сваіх калег і тэатральную грамадскасць краіны, таму што сёння чвэрцьвекавы юбілей новага беларускага тэатра.
Подписывайтесь на нас в Telegram