Рассельгаснагляд часова абмежаваў пастаўкі беларускага малака з 6 чэрвеня

​Новыя абмежаванні на пастаўкі малака з Беларусі. Ад сённяшняга дня Расія супраць ўвозу малочнай прадукцыі з нашай краіны ў тары аб'ёмам больш за два з паловай літры.

Новыя абмежаванні на пастаўкі малака з Беларусі. Ад сённяшняга дня Расія супраць ўвозу малочнай прадукцыі з нашай краіны ў тары аб'ёмам больш за два з паловай літры.

Гаворка пра малако, вяршкі і канцэнтраты малочнага бялку. Гэта тычыцца і таго, што далей ідзе на перапрацоўку ці разліванне ў драбнейшую тару. Прадстаўнікі санітарнай службы Расіі спасылаюцца на неналежную якасць і небяспеку беларускага малака. Аднак, у Еўразійскай эканамічнай камісіі адзначылі: забарона парушае нормы ЕАЭС і стварае небяспечныя ўмовы для ўсяго рынку краін «пяцёркі». У Міністэрстве сельскай гаспадаркі Беларусі таксама называюць прэтензіі Масквы неабгрунтаванымі.

Забарона паставак малочнай прадукцыі, напэўна, будзе абмяркоўвацца і на узроўні кіраўнікоў урадаў. У Маскве на наступным тыдні пройдзе паседжанне Рады міністраў Саюзнай дзяржавы.

Подписывайтесь на нас в Telegram