Рагачоўскія сустрэчы

Трэцяга и чацвёртага верасня ў невялікім палескім горадзе Рагачове, як з рога багацця, сыпаліся культурныя забавы: ад выстаў і канцэртаў да ўрачыстага адкрыцця Дома кнігі. Горад прымаў Дзень беларускага пісьменства.

Трэцяга и чацвёртага верасня ў невялікім палескім горадзе Рагачове, як з рога багацця, сыпаліся культурныя забавы: ад выстаў і канцэртаў да ўрачыстага адкрыцця Дома кнігі. Горад прымаў Дзень беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе быў прысвечаны не толькі юбілеям прызнаных класікаў, але і будучаму 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. І ўсё гэта – у Год культуры.

Менавіта тут Уладзімір Караткевіч збіраў свае «Каласы…». Спачатку падзеі рамана былі лакалізаваны толькі ў Прыдняпроўі, адкуль маці пісьменніка i адкуль, выходзіць, любоў да матчынай мовы. Якой ужо мы сёння чытаем аўтарскую «Ладдзю роспачы». «Добра пісалася», – узгадваў класік аб «творчым прытулку» у Рагачове. Векавая дзедава хата захавалася – у баку ад свята. Сваякі Караткевіча – людзі сціплыя, не гаваркія.

Дзень беларускага пісьменства на гомельскім Палессі ўжо ў чацвёрты раз. У адрозненні ад Турава (радзімы златавуста Кірылы) i Хойнікаў Івана Мележа (сёлета пісьменніку споўнілася б 95 гадоў), Рагачову было куды складаней. Свята на зямлі драматурга Андрэя Макаёнка (таксама юбіляра – 95) – у Год культуры.

Адзін дзень кардынальна змяніў калі не свет, то ўсё наваколле Рагачова. У рэгіёне мадэрнізаваны каля 40 аб’ектаў, на што выдаткавана звыш Br4 мільёнаў. «Нарадзіліся нанова», – жартуюць тутэйшыя.

Ад свята застанецца ў горадзе Дом кнігі. Тут адчынілі краму «Першацвет» – раней за друкаванымі творамі (у тым ліку землякоў) рагачоўцы ездзілі ў суседняя Бабруйск і Жлобін. Два паверхі будынка займае цэнтральная бібліятэка краю.

Агульны фонд бібліятэкі – 90 тысяч тамоў. Атрымоўваецца, амаль па тры кнігі на кожнага жыхара сёлетняй сталіцы пісьменнасці. Па сваім часе жыло «роднае слова» на вуліцах Рагачова: ад прэзентацый новых зборнікаў да аўтограф-сесій літаратараў Еўразіі.

Пакiнуць у Рагачове свае кнiгi i сем лаўрэтаў Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii. Так, у прозе ёй адзначаны Алесь Марцiновiч (зборнiк-эсэ «Цяпло колiшнiх вогнiшчаў»). Сярод тых, хто працягвае справу Максiма Багдановiча (хутка 125 год з дня народзiнаў песняра чыстае красы), – паэт Мар’ян Дукша. З-пад пяра Сяргея Давiдовiча – лепшыя творы для дзяцей и юнацтва. Упершыню на cвяце – намiнацыя «Дэбют».

Лепшы публiцыст – Мiкола Барысенка (зборнiк «Эхо Великой войны на востоке Беларуси»). Адзiная жанчына-намiнант – крытык Таццяна Мацюхiна, адзначана за даследванне «Беларускi импрэсiянiзм». Ягор Конеў атрымаў фалiянт як лепшы драматург, сiмвалiчна – на зямли Макаёнка.

Гук варштата Францыска Скарыны як намёк на будучую сталiцу свята. Эстафету прымае Полацк – у наступны Дзень пiсьменства 500 год айчыннаму кнiгадрукаванню. «Рабi нечаканае, рабi, як не бывае, рабi, як не робiць нiхто», – запавет Уладзiмiра Караткевiча Рагачоў выканаў годна.


Падрабязнасці – у відэасюжэце нашага карэспандэнта

Подписывайтесь на нас в Telegram