Сталічныя медыкі на дзень зменяць месца працы. Сёння яны будуць прымаць пацыентаў у гандлёвых цэнтрах і аптэках.
Прафілактычную кампанію праводзіць Мінскі цэнтр здароўя. Атрымаць кансультацыю спецыялістаў можна з дзесяці раніцы да трэцяй гадзіны дня. Усім жадаючым правераць ціск, вагу і рост. Разам з тым спецыялісты дадуць парады, а пры неабходнасці накіруюць да лекара.
Задача – папярэдзіць сардэчныя і анкалагічныя хваробы. Кампанія ўжо стала традыцыйнай, яе праводзяць кожную першую сераду месяца. Кансультацыі спецыялістаў ужо атрымалі больш за 230 тысяч чалавек.
Подписывайтесь на нас в Telegram