Пасля сумных навін, якія прыходзяць з Расіі і Францыі, занепокоеныя жыхары кватэр з газавым абсталяваннем. Яго павінны правяраць некалькі разоў за год.
Сёння ў Мінску больш за 700 дамоў, дзе такія праверкі патрэбны – гэта каля 11 тыс. кватэр. Летась спецыялісты не трапілі толькі ў 40 з іх.
Юрый Кукашук, генеральны дыректар дзяржаўнага аб’яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка»: «Отопительное газовое оборудование проверяется в начале отопительного сезона. Газовые горелки – раз в квартал. За прошлый год у нас не было дообследовано 40 квартир. Мы с этими квартирами продолжаем работать. Мы непосредственно информируем и отправляем заказные письма, чтобы они обеспечили доступ, проверили и составили акт о технической исправности дымовых и вентиляционных каналов».
Апроч таго, у мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы разглядаюць магчымасць замены газавага абсталявання ў кватэрах на электрычнае. Цяпер гэтае пытанне абмяркоўваецца з Мінскэнерга. Праверка газавых пліт, катлоў і калонак працягваецца па ўсёй краіне.
Подписывайтесь на нас в Telegram