Праграма палітычнай партыі «Белая Русь» пройдзе народнае абмеркаванне

Аб гэтым сёння заявілі на рэспубліканскім савеце грамадскага аб’яднання

Праграма палітычнай партыі «Белая Русь» пройдзе народнае абмеркаванне

Кансалідацыя беларускага грамадства і новыя праекты для роднай краіны. Праграма новай палітычнай партыі «Белая Русь» пройдзе народнае абмеркаванне. 

Аб гэтым сёння заявілі на рэспубліканскім савеце грамадскага аб’яднання. Так, дэлегаты, а іх больш за тысячу, ужо абраны ва ўсіх рэгіёнах краіны. Сам жа ўстаноўчы сход па фарміраванні палітычнай сілы адбудзецца ў сталіцы 18 сакавіка. А пакуль аб’яднанне рыхтуецца да арганізацыйнага сходу, ён пройдзе на наступным тыдні.

Рэспубліканскі савет сёння аб’яднаў прадстаўнікоў усіх абласных арганізацый. Сярод дасягненняў – павелічэнне колькасці членаў «Белай Русі». Плюс амаль 20 тысяч чалавек. Сярод самых актыўных регіёнаў – Магілёўская, Мінская вобласці і сталіца. Значны ўклад арганізацыі і ў палітычнае поле краіны. Напрыклад, члены «Белай Русі» летась прымалі ўдзел у Рэспубліканскім рэферэндуме. Праведзена амаль 500 дыялогавых пляцовак. Асаблівая ўвага – і падрыхтоўцы новых кадраў, асабліва моладзі.   

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Беларусь