Здарэнне адбылося ўвечары 20 лютага. Агонь ахапіў падвал пяціпавярхоўкі.
З кватэр на чацвёртым і пятым паверхах выратавальнікі з дапамогай масак па лесвіцы вывелі сем жыхароў (усе – дарослыя). З другога і трэцяга эвакуіравалі яшчэ васьмярых (у тым ліку траіх дзяцей).
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, толькі ў адной з кладовак у падвале была знішчана маёмасць. Таксама пашкоджанні атрымала электраправодка, што сілкавала энергіяй кватэры аднаго з пад'ездаў.
Прычына пажару высвятляецца.
Подписывайтесь на нас в Telegram