Беспілотны апарат, выяўлены над лётным полем, змусіў кіраўніцтва паветранай гавані ўнесці карэктывы ў яе працу.
На сваёй старонцы ў Twitter аэрапорт Дубліна параіў пасажырам звяртацца на сайты авіяліній, якія выконваюць іх рэйсы, каб атрымаць там усю неабходную інфармацыю пра змены ў раскладзе. Адзначым, што дублінскі аэрапорт – найбуйнейшы ў Ірландыі.
Нагадаем, у снежні дрон, які з'явіўся над аэрапортам Гатвік у Вялікабрытаніі, спрычыніў яго закрыццё на 36 гадзін. Тады рэйсы сарваліся ў больш як 120 тысяч пасажыраў.
Подписывайтесь на нас в Telegram