Звярнуць увагу на роднае – раіць міжнароднае свята. Сёння дзень роднай мовы. Амаль на 8 тысяч выданняў сёлета папоўнілася айчынная бібліятэка. На міжнародным кніжным свяце ў Мінску падвялі вынікі Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Пераможцаў вызначылі ў 17 намінацыях.
Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: «Калі выходзіш на сцэну і разумееш, што твая кніга, над якой ты працаваў 5, 10 гадоў, стала лепшай у краіне – гэта абсалютна невымоўныя эмоцыі. Гэтым ганарышся. Кожны год Нацыянальная бібліятэка выходзіць на сцэну ў якасці пераможцаў у той ці іншай намінацыі ці нават з Гран-пры, гэта тое, што застанецца нашым нашчадкам, я вельмі рады быць часткай гэтага».
Аляксандр Карлюкевіч, дырэктар, галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда»: «Вельмі вырас дызайнерскі ўзровень паліграфічнай прадукцыі ў цэлым айчыннай кнігі – гэта тычыцца фотаальбомаў, якія вырабляюць у краіне. Яны сталі больш канструктыўнымі, насычаныя зместам. І ацэнкі журы рабілі з пункту гледжання выканання, ідэйнага характару тых ці іншых выданняў».
Прафесійнае журы ўручыла дзясяткі залатых фаліянтаў і дыпломаў. Сярод фаварытаў – выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі» – на яго рахунку 12 намінацый і Гран-пры юбілейнага конкурсу. Тым, хто яшчэ не завітаў на выставу, варта спяшацца. Сёння кніжны кірмаш завяршае працу.
Фото: БЕЛТА
Подписывайтесь на нас в Telegram