Санкт-Пецярбург сёння – сталіца важных для Беларусі і Расіі перамоваў. Стартуе актыўная фаза шостага Форуму рэгіёнаў. Рабочы візіт у Расію пачынае і наш Презідэнт.
У сённяшняй праграме Аляксандра Лукашэнкі нефармальная сустрэча з Уладзімірам Пуціным. Ужо сёння прэзідэнты правядуць нефармальную сустрэчу. Як чакаецца, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведаюць Спаса-Праабражэнскі Валаамский мужчынскі манастыр.
А ўжо заўтра лідары правядуць двухбаковыя перамовы, на якіх закрануць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне партнёраў у Саюзнай дзяржаве. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама прымуць удзел у пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў – яно пройдзе заўтра. А сёння прадстаўнікі Беларусі і Расіі пачнуць актыўныя дыскусіі пра супрацоўніцтва і сумесныя праекты. Тон напярэдані задала моладзь – паспяхова!
Аляксандр Бугаеў, кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах моладзі Расіі: «Подписано 12 совместных соглашений, заключаются уже контракты, имеющие конкретную финансовую стоимость между молодыми предпринимателями наших стран. Это такой новый современный этап развития взаимоотношений и такие форумы, на которых мы встречаемся, договариваемся о дальнейшей совместной работе – они этому очень способствуют».
Асаблівая ўвага з боку моладзі 75-й гадавіне Вялікай Перамогі, якую адзначым у 2020 годзе. Сярод патрыятычных праектаў – цягнік Памяці, які адправіцца з Брэста ва Ўладзівасток.
Подписывайтесь на нас в Telegram