Апарат у чатыры разы хутчэйшы за стары і будзе працаваць у дзве змены.
Аб праблеме стала вядома падчас «Вялікай размовы» з Прэзідэнтам у сакавіку мінулага года. З просьбай усталяваць у лякарні другі камп’ютарны тамограф да Кіраўніка дзяржавы звярнуліся сваякі аднаго з пацыентаў. Новы высокадакладны комплекс апошняга пакалення прафінансаваны з рэспубліканскага бюджэту. Яго кошт – больш за 850 тыс рублёў. Апарат здольны за 20 секунд адсканаваць усё цела і паставіць дакладны дыягназ. А гэта вельмі важна для ацэнкі росту пухліны.
Дзякуючы паскарэнню працэсаў даследванняў павялічыцца і прапускная здольнасць кабінета. Так, камп’ютарную тамаграфію лёгкіх можна зрабіць за 5 секунд.
Жадаючыя змогуць прайсці абследаванне і платна. Пасля рамонту стары апарат таксама ўвядуць у працу, што яшчэ больш скараціць чаргу на даследванне, якая зараз складае да сямі дзён.
Подписывайтесь на нас в Telegram