Новы дзіцячы сад на месцы былога аздараўленчага лагера з’явіўся ў Гомельскім раёне

Вялікая радасць для самых маленькіх! Новы дзіцячы сад на 65 месцаў з’явіўся ў Гомельскім раёне. Ён размясціўся ў будынку былога аздараўленчага лагера. 

Ужо сфарміравана адна ясельная группа. Яшчэ тры розных узростаў сфарміруюць да пачатку новага навучальнага года. Для кожнай – асабістая спальня, пакой для гульняў, санвузел. У памяшканні сада вялізная музычна-спартыўная зала. Сапраўдная прастора для дзіцячых забаў на вуліцы – адразу чатыры пляцоўкі для гульняў! Праект абышоўся бюджэту ў паўтара мільёна рублёў. Стары спальны корпус адрэмантавалі капітальна.

Станіслаў Сільчанка, генеральны дырэктар прадпрыемства «Будаўнічы трэст №14»: «Мы не могли не обратить внимания на социальную значимость этого объекта – с учетом того, что в данном районе нет действующих детских садиков, но к работе подошли с душой. Фактически было переделано всё – остались лишь каркас и несущие стены. От кровли, инженерной инфраструктуры, внутренней отделки и до внешних убранств - все переделано».

Хутка ў сада будзе асабісты аўтобус – сертыфікаты на набыццё, а таксама на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы перадаў аблвыканкам. А ў наступным годзе адрэмантуюць і памяшканні для дзяцей дашкольнага ўзросту. 

Подписывайтесь на нас в Telegram