​Ініцыятыва: стварыць музей беларускай мовы

З ініцыятывай стварыць музей мовы сёння выступіла грамадскасць. Зараз у свеце звыш 50 падобных інстытуцый. І яны вельмі папулярныя.

З ініцыятывай стварыць музей мовы сёння выступіла грамадскасць. Зараз у свеце звыш 50 падобных інстытуцый. І яны вельмі папулярныя.

Напрыклад, Міжнародны музей моваў у Даніі нагадвае «машыну часу».

Толькі ў нашай мове «ў». І выключна па-беларуску можна «любіць» малую радзіму і «кахаць» прыгажунь ва ўсім свеце. А яшчэ. Словам неабходны музей. Як першы такі – эсперанта ў Вене, створаны 90 гадоў таму. Дарэчы, прыдумаў мову, закліканню служыць другой (пасля роднай) кожнаму чалавеку, лекар з Гродна Людвіг Замергоф.

А ці зразумелі б сёння гаворку Скарыны і Гусоўскага? У асноўным – кажуць эксперты. Але. Звыш 75 тысяч архаізмаў – у «Гістарычным слоўніку беларускай мовы». Да гэтага Дня – 37 – апошні выпуск «працы стагоддзяў» (жартуюць складальнікі). XIV-XVIII стст – у пераплёце. Да літары «Я», слова «ящыкъ» – тое, што збіралі апошнія шэсць дзесяцігоддзяў.

Навукоўцы гатовыя падзяліцца сваім скарбам. Ужо ствараюць электронную версію базы. Сусветны вопыт – лінгвістычны музей павінен быць «жывым». Звернем увагу на інстытуцыю ў бразільскім Сан-Паўла. Словы па-партугальску не носьбіты мовы вывучаюць праз гульні.

Настольныя гульні, створаныя Зміцерам, сёння папулярныя не толькі ў Беларусі. Замаўляюць нацыянальны «Багач» (накшталт міжнароднай «Манаполіі») нават у Расіі. Дарэчы, беларуская мова – другая па мілагучнасці ў свеце. Пасля італьянскай. Яшчэ Дантэ пісаў: «ёсць мова, ёсць народ».

Менавіта тут сёння жыхары 80 краін, якія да нас па пяцідзённым безвізе, упершыню адчуваюць на слых беларускую мову. І чаму б не ў ваколіцах галоўнай «паветранай гавані» краіны быць музею таго, што словамі паэта «быццам цэмент, звязвае людзей» праз адлегласці

Подписывайтесь на нас в Telegram

Корреспонденты:
Александр Матяс
География:
Новости Минска