Нацыянальная бібліятэка Беларусі падтрымала медыкаў у барацьбе з COVID-19

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падтрымала медыкаў у барацьбе з COVID-19

Падтрымаць дактароў, якія штодня змагаюцца з хваробай, вырашылі і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі. 

Словы падзякі ў прамым сэнсе заззялі на фасадзе адметнага будынку. «Мы разам!», «Дзякуй медыкам! Дзякуй усім, хто дапамагае змагацца з вірусам!» Усё – на роднай мове. Сёння важная любая падтрымка, нават добрым словам.  

На светлавым табло малюнак будзе з'яўляцца штодня а дзявятай гадзіне вечара. Раней падобным чынам супрацоўнікі бібліятэкі ўжо падтрымлівалі жыхароў Кітая і Іспаніі, якія перажывалі цяжкія часы пандэміі.

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Новости Минска