Праверка на трапнасць сілавікоў Гродзеншчыны прайшла сёння ў абласным цэнтры. Горад прыняў турнір па кулявой стральбе на прызы губернатара. Спаборніцтва традыцыйна праходзіць перад Днём абаронцы Айчыны – і паўдзельнічаць на агнявым рубяжы для ведамстваў – справа гонару.
За шэсць гадоў колькасць удзельнікаў вырасла ўдвая. Сёння ў спісах 21 каманда з усіх праваахоўных органаў рэгіёна. Зброю ў рукі ўзялі не толькі даўнія сапернікі – міліцыя і пагранічнікі, але нават ратавальнікі, судовыя эксперты і Камітэт дзяржкантролю. Канкурыравала з імі і каманда аблвыканкама, адзіная тут «грамадзянская». Побач з падначаленымі каля агнявога рубяжа і кіраўнікі – гэта абавязковая ўмова. Праграма класічная: вінтоўка, пнеўматычны і пісталет Макарава. Пара хвілін на трэніроўку, затым стральба – патрапіць трэба з першай спробы.
Сустрэчу сёлета прымеркавалі яшчэ і да стагоддзя з дня заснавання таварыства «Дынама». Дарэчы, турнір па кулявой стральбе даўно гатовы перайсці на рэспубліканскі ўзровень. У Гродне чакаюць каманды з усёй краіны.
Подписывайтесь на нас в Telegram